Аказалася, што відэа знята ў вёсцы Старына за Калодзішчамі, што пад Мінскам, і сярод іншых на яго звярнула ўвагу ДАІ, якая паведаміла, што знайшла «героя», а відэа — пастаноўка.

Мужчына растлумачыў інспектарам, што здымкі праходзілі 29 лістапада. Відэа ён апублікаваў у тык-току і дадаў подпісы, якія заклікаюць і кіроўцаў, і пешаходаў быць уважлівымі, а таксама нібыта папярэдзіў, што ролік пастановачны. У здымках прымалі ўдзел ён сам, ягоная жонка і сын. А згадкі пра пастановачнасць роліка нібыта выразалі нядобрасумленныя карыстальнікі інтэрнэта, якія сталі відэа пашыраць.

Клас
2
Панылы сорам
15
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0