Фота: AP Photo/Jean-Francois Badias
1 снежня чыноўнік узяў удзел у анлайн-дыскусіі аб устойлівасці беларускай грамадзянскай супольнасці, арганізаванай офісам беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай і Оксфардскай абсерваторыяй па Беларусі.
Паводле Вілемса, у ЕС лічаць важным «інвеставаць у людзей, каб стварыць стабільную грамадзянскую супольнасць», а таксама «падтрымліваць незалежныя СМІ».
Прадстаўнік Еўракамісіі зазначыў, што ў 2021 годзе падтрымка беларускай грамадзянскай супольнасці была павялічаная. Разам з тым «ёсць жаданне аказваць больш устойлівую падтрымку арганізацыям і людзям, каб яны працягвалі сваю дзейнасць».
Ён таксама падкрэсліў
важнасць падтрымкі розных сектараў, у тым ліку бізнэсу ў выгнанні, культуры і развіцця беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці, адукацыі.
«Мы захапляемся вашай стойкасцю і барацьбой, нягледзячы на рэпрэсіі і памяншэнне прасторы для дзейнасці грамадзянскай супольнасці, працы ў такіх складаных умовах, — падкрэсліў еўрачыноўнік. — Беларусы вельмі натхняюць нас. Мы гатовыя працягваць падтрымліваць іх стойкасць і супраціў. (…) Падтрымка беларускага народа ў самым цэнтры нашых намаганняў».
Цяпер вядзецца пошук арганізацый, якія маглі б, будучы за мяжой, «дапамагаць маленькім ініцыятывам унутры краіны, але каб было больш праектаў, якія могуць паўплываць на змяненне сітуацыі».





