Джо Байдэн з Эмануэлем Макронам. Фота: AP Photo/Susan Walsh

«У мяне няма бліжэйшых планаў звязвацца з Пуціным, — сказаў Байдэн на прэс-канферэнцыі ў Белым доме пасля перамоў з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам, які прыехаў з візітам у ЗША. —

Я гатовы пагаварыць са спадаром Пуціным, калі ён праявіць зацікаўленасць у тым, каб знайсці спосаб пакласці канец вайне. Ён яшчэ гэтага не зрабіў».

Пры гэтым прэзідэнт ЗША падкрэсліў, што будзе гэта рабіць толькі пракансультаваўшыся з саюзнікамі па НАТА.

Макрон жа са свайго боку паабяцаў не падштурхоўваць Украіну да кампрамісу, якога яна не можа прыняць.

Абодва лідары заявілі ў сумеснай заяве, што яны маюць намер прыцягнуць Расію да адказнасці «за шырока задакументаваныя зверствы і ваенныя злачынствы, учыненыя як яе рэгулярнымі ўзброенымі сіламі, так і іншымі сіламі, уключаючы наймітаў, такіх як ПВК «Вагнер» ва Украіне».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру