«Каці Андрэевай з самага пачатку вельмі цяжка прыйшлося. Яе размеркавалі ў прэс-атрад, праз які прайшлі многія палітзняволеныя дзяўчыны. Цяпер там Соф'я Сапега, і яе вельмі жорстка прэсуюць ужо працяглы час. Яе і Паліну Шарэнда-Панасюк выклікалі на «гутарку» да начальніка калоніі.

Каця вельмі чулая. І на яе аказваецца маральны ціск з боку маргінальных асоб. Каці забаранялі нават падыходзіць да палітычных. А калі ўдавалася ёй перакінуцца з намі словамі, было відаць, што яна стараецца з усіх сіл усё гэта выносіць. Каця цяпер вярнулася ў калонію з дадатковым тэрмінам. Яе перавялі ў лепшы атрад, але на фабрыцы ёй забаранілі нават глядзець на палітычных. Каця моцна напакутавалася, але вельмі годна праходзіць гэты шлях, як бы цяжка ёй ні было».

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
24