Фота: armenianchurch.by
Царква будзе вышынёю 24 метры. «Храм стане душой беларускіх армян. Бо менавіта храм напаўняе душу Богам», — сказала Аганісян.
У Беларусі жывуць каля 8,5 тысяч армян, з іх амаль 2 тысячы — у беларускай сталіцы. У Мінску працуе нядзельная школа, выдаецца інтэрнэт-газета, створаны ансамбль «Эрэбуні».
— Сталічная абшчына нешматлікая, але вельмі дружная, — кажа Аганісян. — Удзельнікі беражліва захоўваюць і перадаюць нацыянальныя традыцыі наступным пакаленням. Нават тыя, хто нарадзіўся і вырас у Беларусі, дакладна ўсведамляюць сябе армянамі і вельмі чакаюць адкрыцця храма.