Фота AP Photo / Sergei Grits

Для тых, хто будзе паступаць у ВНУ, прапануюць здаваць адзін дадатковы экзамен у форме ЦТ. Такое рашэнне прынята 2 снежня па выніках нарады ў Лукашэнкі па пытаннях удасканалення ўступнай кампаніі ў ВНУ, піша БелТА.

Як растлумачыў на нарадзе міністр адукацыі Андрэй Іванец, залічэнне ва ўніверсітэты будзе праводзіцца па выніках двух ЦЭ, аднаго дадатковага экзамену ў выглядзе ЦТ і сярэдняга бала атэстата.

Міністэрства адукацыі прапануе праводзіць цэнтралізаваны экзамен за межамі школ. У буйных гарадах і раёнах ўжо вызначаны месцы для гэтага. Прымаць экзамен будуць у аўдыторыях каледжаў і універсітэтаў. Паколькі не ў кожным населеным пункце ёсць гэтыя навучальныя ўстановы, частку школьнікаў прыйдзецца падвозіць для здачы экзамену ў іншыя раёны або гарады.

Па словах Андрэя Іванца, па краіне вызначана 93 пункты для здачы цэнтралізаванага экзамену. Некаторыя з іх будуць дзейнічаць як міжраённыя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Народ / Адказаць
02.12.2022
Як вы ўжо за……..лі…..
0
BLR / Адказаць
02.12.2022
Ну калі-небудзь прыдумаюць нешта накшталт нвуковага камунізма як у савецкі час
0
аканом / Адказаць
02.12.2022
BLR, што значыць калі-небудзь? Вы даўно з'ехалі? Вп ўніверы ёсць курс "Ідэалогія беларускай дзяржавы" і "Карупцыя і яе грамадская небяспека". Прынамсі ў БНТУ ў раскладзе ёсць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру