«Мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны па пасадзе з'яўляецца свяшчэнна-архімандрытам, гэта значыць кананічным і духоўным кіраўніком Кіеўскай лаўры. Таксама рашэннем Сінода Блажэнны Мітрапаліт Епіфаній прызначаны ўзначальваць манастыр як юрыдычная асоба», — дадаў ён.

Сёння Уладзімір Зяленскі сваім указам забараніў ва Украіне дзейнасць рэлігійных арганізацый, афіляваных з цэнтрамі ўплыву ў Расіі. Пад дзеянне ўказа, як мяркуецца, патрапіць і Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату.

Да нядаўняга часу ўсе храмы комплекса Кіева-Пячэрскай лаўры кантраляваліся Маскоўскім патрыярхатам.

Пасля, праўда, міністр культуры Украіны Аляксандр Ткачэнка ў эфіры нацыянальнага тэлемарафона патлумачыў, што насамрэч пра змену ўладальніка Лаўры гаворка пакуль што не ідзе. Ён заявіў, што рэгістрацыя Свята-Успенскай Кіева-Пячэрскай Лаўры ў якасці манастыра ПЦУ тычыцца манастыра, які і раней знаходзіўся ў карыстанні ПЦУ.

«Цяпер гаворка не ідзе пра перадачу Кіева-Пячэрскай Лаўры, гаворка ідзе пра рэгістрацыю юрыдычнай асобы ў тым самым манастыры, царкве, якая і да гэтага часу знаходзілася ў карыстанні ПЦУ. Яна знаходзіцца на тэрыторыі верхняй лаўры. Змяняецца проста назва і ўдакладняецца адрас. Проста так супала, паколькі рэгістрацыя адбывалася на працягу пэўнага перыяду часу, што гэтая інфармацыя з'явілася сёння, зарэгістравана ў Дзяржрэестры», — заявіў ён.

У той жа час міністр адзначыў, што, згодна з рашэннем Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны, урад мае два месяцы, каб «даследаваць, якім чынам выкарыстоўваецца дзяржаўная маёмасць у ніжняй лаўры самой УПЦ».

Чытайце таксама:

Пры ператрусах у Кіева-Пячэрскай лаўры знайшлі прарасійскую літаратуру, людзей з пашпартамі СССР і 100 тысяч даляраў

СБУ абшукала епархію УПЦ Маскоўскага патрыярхату і сцвярджае, што знайшла сведчанні здрады

Кіраўнік УПЦ мітрапаліт Ануфрый згадаў патрыярха Кірыла як кіраўнік аўтакефальнай Царквы. Але ёсць нюансы

Архіепіскап Еўстрацій: Ідэі Пуціна — гэта не загадкавасць рускай душы, не варыянт нормы, а абсалютнае зло — такое ж, якім некалі быў нацызм

Клас
27
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1