Фота: «Ваяр»

Як паведамляе прэс-служба Мінабароны Беларусі, міністр абароны Рэспублікі Беларусь, генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін і міністр абароны Расійскай Федэрацыі, генерал арміі Сяргей Шайгу абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.

Таксама яны падпісалі пратакол паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб унясенні зменаў у Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб сумесным забеспячэнні рэгіянальнай бяспекі ў ваеннай сферы ад 19 снежня 1997 года.

Сэнс гэтых зменаў не паведамляецца. 

«Беларускі Гаюн» піша, што падпісанне дакументаў адбылося не ў будынку Міністэрства абароны або іншага ведамства, а проста на аэрадроме ў Мачулішчах, верагодна, у будынку камандавання ВПС і СПА УС РБ, што «вельмі нетыпова і толькі падкрэслівае нейкую спешку».

Адразу пасля падпісання дакументаў Шайгу з Хрэніным накіраваліся ў Палац Незалежнасці на сустрэчу з Лукашэнкам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Беларус / Адказаць
03.12.2022
Мясцовыя пуцiнскiя бл..жкi, здраднiкi .
1
стоп рашызм / Адказаць
03.12.2022
Хутчэй за ўсё змянілі пункты, каб пасылаць беларускія войскі ваяваць за пуцінскую (па)-Рашу. Плюс дадалі, што бел. войска кантралюецца крамлём. Так што чакайце позвы ў ваенкаматы каб ваяваць за “уzzкі мір”, пуцінскія імпэрскія скрэпы ды яго мільярды…
1
Чаркашкварка / Адказаць
03.12.2022
31,1 адшкваркавацца адчаркавацца, аднавагодзiцца, 2га на апахмелiцца, а 3га адразу у ваенкамат i на фронт гiнуць за за.лу.пуцiна i за срассiю
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру