«Мы ўжо назіраем свайго роду зніжэнне тэмпаў канфлікту, — цытуе яе Reuters. — І мы чакаем, што гэта, верагодна, будзе тым, што мы будзем бачыць у бліжэйшыя месяцы».

Хэйнс таксама сказала, што і ўкраінскія, і расійскія вайскоўцы паспрабуюць перааснасціць і папоўніць запасы для падрыхтоўкі да контрнаступлення пасля зімы.

«Насамрэч, у нас ёсць дастатковы скептыцызм адносна таго, ці будуць рускія на самай справе гатовыя гэта зрабіць, — абмовілася Хэйнс. — Я думаю, што [прагнозы наконт] украінцаў у гэты перыяд часу больш аптымістычныя».

На яе думку, палітычныя мэты прэзідэнта Расіі не змяніліся, але аналітыкі амерыканскай разведкі лічаць, што ён, магчыма, захоча скараціць свае кароткатэрміновыя ваенныя мэты на часовай аснове «з думкай, што ён зможа вярнуцца да гэтага пытання ў больш позні час».

Кіраўніца разведкі лічыць, што Расія даволі хутка патраціла свае ваенныя запасы, што «даволі незвычайна»: «Яны не здольныя самастойна вырабляць тое, што трацяць на гэтым этапе».

Клас
21
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
4