Газета на чатырох старонках заклікае да аднаўлення Савецкага Саюза.

На старонках выдання цытуюцца Уладзімір Пуцін, Сяргей Шайгу і Аляксандр Лукашэнка.

Сапраўдным беларускім сімвалам там называецца савецкі сцяг.

Выданне адаптаванае для беларускага чытача. Нашу краіну тут называюць «Беларусь», а не «Белоруссия», як прынята ў Расіі.

Атрымальнікам прапануецца выразаць, падпісаць і выслаць петыцыю з патрабаваннем прызнаць роспуск СССР незаконным.

Газету знаходзяць у паштовых скрынках у розных гарадах Беларусі.

Калі вы ведаеце, хто разносіць гэтыя газеты — «Белпошта» ці іншыя распаўсюднікі, напішыце нам у ТГ @nn_editor, на [email protected] ці [email protected]. Калі пішаце ў тэлеграм, можаце загадзя паставіць размову на аўтаматычнае выдаленне або выдаліць паведамленне для абодвух бакоў пасля яго прачытання. Альбо пішыце асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
82