Ілюстрацыйнае фота. Мінск, 6-я бальніца. 27 лістапада 2020 года

Ілюстрацыйнае фота. Мінск, 6-я бальніца. 27 лістапада 2020 года

Ён распавёў гісторыю пра жанчыну, якая першапачаткова трапіла ў бальніцу ў Шклоўскім раёне і знаходзілася пры смерці. Дзякуючы ўмяшанню Лукашэнкі яе ўдалося выратаваць, і цяпер ужо яе жыццю нічога не пагражае.

«У шклоўскай бальніцы я яе практычна выцягнуў з морга. Сёння яна адключаная ад апарата ШВЛ. Дынаміка, кажуць, дай бог, каб так і далей было, нядрэнная», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Паўстае пытанне, Дзмітрый Леанідавіч, ці трошкі вас панесла ў сістэме і вас як міністра і вы лечыце толькі там, дзе трэба лячыць? Ці вы будзеце лячыць людзей так, як я ад вас заўсёды патрабаваў? Мяне гэта вельмі насцярожвае. Начальнікі, яшчэ хтосьці… Вось тут вы лечыце. А людзі больш простыя, дзесьці там у нейкіх раённых бальніцах… Ну ёсць там ФАП. Ходзіць фельчар. Яйка дадуць, выпіць сто грам дадуць, як у былыя часы, я гэта назіраў, добра. Не — нічога», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
29
Ха-ха
10
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4