«Берасцейская Вясна» адсачыла хроніку пераследу Алесі Сталярчук. Яе затрымалі 19 кастрычніка 2022 года. 28 кастрычніка ў судзе Маскоўскага раёна Брэста суддзя Таццяна Лаўранюк разглядала скаргу на ўзяцце Алесі пад варту. Але праз тое, што падчас разгляду ўжо крымінальнай справы ў дачыненні да Сталярчук яна ўсё яшчэ знаходзілася пад вартай, суддзя Лаўранюк адмовілася змяніць меру стрымання.

Разгляд крымінальнай справы 18 лістапада вяла суддзя Марыя Аліфярук.

Паводле пазіцыі дзяржаўнага абвінавачвання, Алеся Сталярчук 4 ліпеня 2022 года ў групе «[Суворов Град 5.0] Кобрин» у сацсетцы «ВКонтакте» пакінула каментар. Тым самым, паводле абвінавачвання, яна здзейсніла публічную абразу Лукашэнкі.

«Берасцейская Вясна» знайшла гэты каментар. Ён складаецца з аднаго слова: «маразматик». Напісаны пад навіной ад 2 ліпеня 2022-га з цытатай Лукашэнкі пра тое, што Беларусь зможа «жорстка і імгненна» адказаць пры дапамозе зброі ў выпадку нападу на заводы ці «аэрадромы ў Лунінцы ці Брэсце». «Берасцейская Вясна» таксама тлумачыць кантэкст: аэрадром у Лунінцы, паводле паведамленняў OSINT-аналітыкаў і СМІ, з лютага 2022 года актыўна эксплуатаваўся расійскімі войскамі, у тым ліку для нападаў на тэрыторыі Украіны.

На судзе дзяржабвінаваўца ў абгрунтаванне надзвычайнай «абразлівасці» каментара Сталярчук спасылалася не на высновы судова-лінгвістычнай экспертызы (якая па справе не праводзілася), а на нейкі «пратакол агляду».

Сама Алеся Сталярчук на судовым працэсе заявіла пра поўнае прызнанне віны.

У выніку суддзя Марыя Аліфярук пастанавіла: прызначыць Алесі Сталярчук абмежаванне волі без накіравання ў ПУАТ («хатнюю хімію») тэрмінам на два гады. Мабільны тэлефон канфіскаваць у даход дзяржавы як сродак здзяйснення злачынства. І змяніць меру стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту на падпіску аб нявыездзе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Не неразумеюць / Адказаць
05.12.2022
Ці разумеюць "судзі", што яны - самыя скрайнія ў гэтых, па-за законных, рэпрэсіях, што яны - на відавоку, з усімі выцякаючымі ў недалёкай будучыні ???
1
Лонг-Айленд / Адказаць
05.12.2022
Маразматик
0
Суповой пакетик / Адказаць
05.12.2022
МаразматикИ.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру