Узяць крэдыт на больш чым 11 тысяч рублёў і даць доступ да рахунка пераканалі ашуканцы 33-гадовага жыхара Салігорска. Вынік прадказальны — гараджанін застаўся з крэдытам і без грошай. «Але затое — як падманулі», — адзначае абласная міліцыя.

Ашуканцы выкарыстоўвалі «правераную» схему: паведамілі салігорцу, што яго спрабуюць абкрасці кібермахляры, а затым просьбамі, угаворамі і нават пагрозамі прыцягнення да крымінальнай адказнасці пераканалі ўзяць крэдыт і даць доступ да рахунка, усталяваўшы праграму для аддаленага доступу.

Але спачатку пацікавіліся, ці прачнуўся ён.

Калі гараджанін зразумеў, што яго падманулі, было ўжо позна: усю суму крэдыту ашуканцы паспелі перавесці сабе.

Па факце крадзяжу шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі следчымі заведзена крымінальная справа.

label.reaction.like
label.reaction.facepalm
label.reaction.smile
label.reaction.omg
label.reaction.sad
label.reaction.anger

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру