У беларускамоўным варыянце песня займела назву «Дзе кветкі?».

Амерыканскі фолк-выканаўца і грамадскі актывіст Піт Сігер напісаў песню яшчэ ў 1955 годзе. Праз некалькі год Джо Хікерсан дапісаў яшчэ куплеты. Песня стала папулярнай падчас вайны у В'етнаме. 

«Дык вось, сёння ты пачуеш гэты твор па-беларуску. «Дзе кветкі?» — наша кавер-версія класічнага антываеннага твору», — напісаў Вольскі ў фэйсбуку.

«Нам падаецца, што ў цяперашні неспакойны час змест гэтай антываеннай песні асабліва актуальны, — тлумачыцца ў апісанні кампазіцыі. — Замест таго, каб слухаць мілітарысцкія заклікі, якія пастаянна гучаць у тэлевізары і інтэрнэце, паслухайце лепей гэтую песню, і ёсць надзея, што вы нешта зразумееце».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Юрай / Адказаць
05.12.2022
Гэта песня перадусім Марлен Дзітрых. Яна была яе візітоўкай.
0
P6619 / Адказаць
05.12.2022
А і някепска атрымалася. Дзякуй. Там у Піта яшчэ была добрая песенька Snow falling down...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру