Фота: Marca.es
Па інфармацыі выдання, кантракт падпісаны на два з паловай сезона. Раналду будзе атрымліваць у Саудаўскай Аравіі каля 200 мільёнаў еўра ў год.
37-гадовы партугальскі форвард пакінуў «МЮ» пасля скандальнага інтэрв'ю, дзе раскрытыкаваў галоўнага трэнера Эрыка тэн Хага.
Заўтра ў складзе зборнай Партугаліі форвард згуляе ў 1/8 фіналу супраць Швейцарыі.





