Фота: facebook.com/osrodek.monitorowania

Фота: facebook.com/osrodek.monitorowania

Адзначаецца, што беларус, які называў сябе «журналістам», неаднаразова публічна абражаў украінскіх бежанцаў, вітаў Пуціна і вайну, якую той вядзе супраць незалежнай Украіны.

«Калі ўкраінцы пратэставалі супраць пасла Расіі, Арцём Д. з'явіўся на месцы і крычаў на іх «фашысты» і «бандэраўцы». Расійскае і беларускае тэлебачанне ахвотна ўспрыняла гэта як «голас сапраўдных палякаў», — адзначаюць праваабаронцы.

Калі Дубскага арыштавалі за нявыплату штрафу, Беларускае тэлебачанне заявіла, нібыта журналіста караюць за крытыку дзейнасці дзяржаўных устаноў.

Пасля Арцём Дубскі неаднаразова праводзіў правакацыйныя акцыі ў дачыненні да Цэнтра маніторынгу расісцкіх і ксенафобскіх паводзін і дайшоў нават да пагрозы абліць кіслатой супрацоўніцу Цэнтра. Урэшце польскія праваабаронцы заявілі на яго ў паліцыю.

Арцём Дубскі жыве ў Польшчы з 2011 года і раней неаднаразова адзначаўся скандальнымі выказваннямі і дзеяннямі.

Чытайце таксама:

Былога маладафронтаўца спачатку дапытвалі сілавікі ў Мінску, а цяпер БТ заступаецца за яго ў сюжэтах

Клас
33
Панылы сорам
13
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
12