Мужчына выконваў работы на вышыні другога паверха, пры пераходзе на суседнюю секцыю ён адшпіліў страховачны трос і ўпаў з вышыні. Рабочы атрымаў цялесныя пашкоджанні, ён шпіталізаваны.

На месцы здарэння следча-аператыўная група праводзіць агляд і апытанне відавочцаў. Пакуль крымінальная справа не заведзеная — Следчы камітэт праводзіць праверку ўсіх абставін таго, што адбылося.

Гэта ўжо далёка не першае надзвычайнае здарэнне на будаўніцтве «Мінск Свету». Толькі ў 2022 годзе там зарэгістраваныя 4 выпадкі вытворчага траўматызму, тры з якііх скончыліся смерцю пацярпелых будаўнікоў. У 2021 годзе таксама было 4 такія выпадкі, з якіх два — са смяротным вынікам.

Суд па факце аднаго з такіх выпадкаў, які адбыўся ў снежні мінулага года, завяршыўся некалькі месяцаў таму. Вінаватым у смерці рабочага, які ўпаў з 16-га паверха, прызналі галоўнага інжынера будаўнічай арганізацыі, якому прызначылі 2,5 года «хатняй хіміі». На думку суда, ён не забяспечыў належнай бяспекі правядзення работ.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру