Такая мера засцярогі, на думку адміністрацыі Байдэна, была неабходная, каб знізіць рызыку эскалацыі канфлікту з Расіяй, калі ўкраінскае войска вырашыць прымяніць амерыканскія ракетныя сістэмы для нанясення ўдараў па расійскай тэрыторыі.

У агульнай колькасці ЗША паставілі ва Украіну 20 комплексаў HIMARS і вялікую колькасць ракет са спадарожнікавым навядзеннем радыусам дзеяння каля 75 км. Гэтыя ракеты пад назвай GMLRS актыўна прымяняюцца для ўдараў па расійскіх складах боепрыпасаў, транспартных сетках і камандных пунктах на акупаванай тэрыторыі Украіны. Аднак з-за спецыяльных мадыфікацый баявыя комплексы HIMARS не могуць выкарыстоўвацца для прымянення магутных ракет ATACMS, якія здольныя знішчаць цэлі на адлегласці да 300 км.

ЗША ў любым выпадку не пастаўляюць ва Украіну ракеты ATACMS, аднак мадыфікацыі ўсё роўна былі зробленыя на той выпадак, калі Кіеў змог бы набыць ATACMS у трэціх краін. Больш за тое, перададзеныя Украіне сістэмы HIMARS наогул не могуць выкарыстоўваць ніякія іншыя ракеты, акрамя GMLRS, нават калі б Кіеў змог сам стварыць або закупіць такія боепрыпасы.

Пентагон не раскрывае падрабязнасці аб тым, якія менавіта мадыфікацыі былі зробленыя для ўкраінскіх сістэм, вайскоўцы толькі пацвярджаюць, што гэта тычыцца і праграмнага забеспячэння, і механічных частак.

«З меркаванняў аператыўнай бяспекі мы не каментуем публічна канфігурацыю баявых сістэм, якія перадаюцца нашым саюзнікам і партнёрам, — заявіў у сувязі з гэтым прадстаўнік Пентагона брыгадны генерал Патрык Райдэр. — Але ЗША працягнуць даваць Украіне сродкі, неабходныя для процідзеяння расійскай агрэсіі».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

7
президентутка / Адказаць
06.12.2022
"Але ЗША працягнуць даваць Украіне сродкі,"
у лізінг?
0
{імя} / Адказаць
06.12.2022
президентутка, а якая вам розніца? глядзіце лепей ва ўласную кішэню.
2
президентутка / Адказаць
06.12.2022
{імя}, жонцы сваёй прыказвайце, а не мне.
вы, як ябацька (а можа ябацька і ёсць) - тыя таксама казалі - якая табе справа? не лезь не ў сваю справу і т.п. 
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру