Ён аўтар школьных падручнікаў па беларускай літаратуры для пачатковых і сярэдніх класаў.

Мікалай Жуковіч 26 гадоў працаваў дырэктарам 1-й школы горада Бяроза, выкладаў беларускую мову і літаратуру, займаўся навуковай дзейнасцю, быў аўтарам метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў, арганізоўваў сустрэчы з культурнымі дзеячамі для сваіх вучняў.

Мясцовыя звязваюць скасаванне працоўных адносін з падзеямі жніўня 2020 года. Тады Мікалай Жуковіч адмовіўся ад удзелу ў фальсіфікацыі выбараў, а пасля і наогул адмовіўся везці групу настаўнікаў у Мінск на праўладны мітынг 16 жніўня 2020 года. Пасля гэтага ён быў пазбаўлены пасады дырэктара і заняў пасаду намесніка дырэктара. Па непацверджанай інфармацыі, аддзел адукацыі Бярозаўскага райвыканкама прыняў рашэнне не працягваць кантракт з дасведчаным настаўнікам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Паляшук / Адказаць
06.12.2022
Павагі да Мікалая Васільевіча гэты прыкры факт дыскрымінацыі толькі дадасць. Калі з пасады дырэктара здымалі, быў збор подпісаў у падтрымку, магчыма з-за гэтага і не звольнілі адразу, а намеснікам зрабілі. Добры для ўлады (райана) быў, калі па ўсіх мясцовых заводах бегаў і спонсарскія грошы, абсталяванне ці прадукты для сталоўкі прасіў, будынак рамантаваў і тэрыторыю парадкаваў. Аддзячылі. Нічога, сумленны чалавек сабе месца знойдзе.
0
SHOS / Адказаць
06.12.2022
Паляшук, место найдет? Только не в лукашистком клоповнике. Наверняка в базе уже. Работу будет найти сложно. Говоришь на родном языке? Преступник. Против богоизбранного? Преступник. Мрак
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру