Справу Дар'і Лосік перадалі ў суд. Ёй пагражае да сямі гадоў
Жонку асуджанага на 15 гадоў блогера Ігара Лосіка абвінавацілі ў тым, што яна дала інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат», які ў Беларусі прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем. Ёй пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.
Вось у якіх фармулёўках Генпракуратура пракаментавала справу Дар'і Лосік: «пазіцыянавала сябе як жонку «палітвязня», «дала асабістую негатыўную ацэнку дзяржаўным органам», «паведаміла, што яе муж асуджаны незаконна».
Дар'я Лосік была затрыманая 18 кастрычніка, сям'я выхоўвае чатырохгадовую дачку — яна цяпер з бацькамі Дар'і.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ