У адной з наймалодшых каталіцкіх супольнасцяў сталіцы заслужаны іерарх цэлебраваў дзве святыя імшы: першую — з нагоды парафіяльнага адпусту ў гонар святога апостала Андрэя і 5-й гадавіны пасвячэння парафіяльнай капліцы, а другую — для дзяцей.

Падчас імшы з удзелам дзяцей заслужаны іерарх правёў гамілію ў форме дыялогу з маленькімі вернікамі.

Размова з імі датычылася адвенту як часу духоўнай падрыхтоўкі да Божага Нараджэння. У дыялогу арцыбіскуп распавёў дзецям некалькі смешных і адначасова павучальных духоўных гісторый, што ім вельмі спадабалася.

Пасля імшы адбылася сустрэча арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з дзецьмі.

Іерарх у вобразе святога Мікалая павіншаваў наймалодшых парафіянаў, пажадаў ім узрастаць у ласцы ў Бога і людзей, добра падрыхтавацца да святаў Божага Нараджэння і раздаў ім падарункі.

Дзеці ў адказ чыталі вершы пра святога Мікалая.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Lićvin / Адказаць
06.12.2022
Amen^⁠_⁠^
0
Грышка / Адказаць
07.12.2022
Сьвяты Мікола — адзін з маіх любімых сьвятых. Ён дапамог дзецям, бедным і нявінным людзям у турме. Сёньня Беларусі ды Ўкраіне патрэбны яшчэ адзін Сьвяты Мікола. Дай жа, Божа, Беларусі і Украіне новага Міколы, хто абароніць і паратуе дзяцей, бедных і невінаватых у турмах.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру