Цяпер тут прадаецца трохпакаёвая кватэра з незвычайнай ваннай-басейнам, расказвае Realt.by.

Падчас вайны з элітным домам адбылася трагедыя — у пабудову трапіла бомба, ад якой загінула больш за 100 чалавек. Аднак ужо ў 1947 годзе будынак аднавілі палонныя немцы. Кватэры ў адрэстаўраваным доме зноў раздалі прадстаўнікам мінскай эліты — кіраўнікам прадпрыемстваў, работнікам культуры.

У будынку першапачаткова было пяць пад'ездаў, чатыры з іх былі заселеныя прадстаўнікамі наменклатуры, а пяты — памочнікамі па гаспадарцы: шафёрамі і хатнімі работніцамі, якія абслугоўвалі наменклатуру. Праз гэта ў пад'ездах — розныя планіроўкі кватэр. У элітных «парадных» можна знайсці прасторныя трох— і чатырохпакаёвыя кватэры, а ў пад'ездзе «для чэлядзі» — толькі невялікія двухпакаёўкі.

Яшчэ адна «славутасць» дома — міні-басейны ў кожнай кватэры. Кажуць, пры будаўніцтве будынка праекціроўшчыкі не змаглі знайсці чыгунныя ванны, таму вырашылі зрабіць «купальні» грунтоўнымі − з цэменту і жалезабетонных бэлек, утапіўшы канструкцыю ў падлогу.

У выніку, у кожнай кватэры з'явіліся свае міні-басейны. Для таго, каб спусціцца ў ванну, тут прадугледжана спецыяльная прыступка. Праўда, так як паверхам вышэй знаходзіцца дакладна такая ж канструкцыя, зверху правісае «басейн» суседа.

Першапачаткова ванны не былі абкладзены пліткай. Гэта было зроблена толькі падчас капрамонту ў 70-х гадах. Кажуць, карыстацца такімі басейнамі зручна — толькі ваду набіраць даводзіцца доўга.

Цяпер у доме, які з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, прадаецца адна кватэра.

На продаж выстаўлена трохпакаёвая кватэра плошчай 74 квадратныя метры.

Размяшчаецца жыллё на чацвёртым паверсе. У кватэры — нядрэнны рамонт, высокія столі і вялікія вокны. Міні-басейн тут таксама прысутнічае!

Кошт трошкі побач з Нямігай, Траецкім прадмесцем і набярэжнай Свіслачы — 150 тысяч даляраў.

Клас
7
Панылы сорам
14
Ха-ха
15
Ого
6
Сумна
1
Абуральна
7