У мінулым месяцы відавочным лідарам па продажы заставалася марка Geely айчыннай зборкі, якая займае цяпер больш за 80% усяго беларускага аўтарынку. Толькі дзякуючы продажу гэтага брэнда ў лістападзе колькасць здзелак павялічылася ў параўнанні з кастрычнікам. Усяго іх было здзейснена 626 — рэкордны паказчык за ўвесь год.
Па выніках 11 месяцаў лідарам на рынку застаецца расійскі брэнд Lada (прададзена 3 698 аўтамабіляў), Geely крыху адстае (3 197).
Што тычыцца продажу астатніх брэндаў, то яны «імкнуцца да нуля», — канстатавалі ў БАА.
Раней спецыялісты ацанілі, што беларускімі дылерамі будзе прададзена па выніках 2022-га больш за 14 тысяч новых легкавых аўто. У мінулым годзе гэтая лічба перавышала 40 тысяч.
Чытайце таксама:
У Беларусі дылеры Geely адмаўляюць у продажы расіянам
«Масквіч» хутка вернецца на дарогі Беларусі, але гэта будзе не масквіч, а аньхоец
«Цэны знізіліся, але новых паставак няма і не чакаецца». Што адбываецца на рынку новых аўто?





