На мінулым тыдні Карасцялёў у жывым эфіры занепакоіўся, ці камфортна расійскім вайскоўцам ваяваць ва Украіне. Кіраўніцтва канала заявіла, што журналіста няправільна зразумелі, але пазней Карасцялёў быў звольнены.
Раней канал неаднаразова парушаў заканадаўства Латвіі, за што атрымліваў штрафы і папярэджанні. Сёння з'явілася інфармацыя, што канал пазбавяць ліцэнзіі.