Фота ілюстрацыйнае

«Дождь» у цэлым не псеўдаапазіцыйны, а рэальна апазіцыйны, іх канцэпцыя Расіі рэальна канцэпцыя еўрапейскай дзяржавы.

Але гэта ў цэлым. Асобныя работнікі «Дождя» могуць быць і кан'юнктурнікамі, і засланцамі. Персанажы тыпу Красоўскага таксама ашываліся на «Дождях», пакуль ім не сталі больш плаціць у Пуціна.

У цэлым маскоўскія апазіцыйныя эліты, магчыма, больш меркантыльныя, менш ідэйныя, чым беларускія ці чым былі польскія, украінскія ці літоўскія раней. Але таксама: не адным мірам мазаныя.

Зірніце на гераізм Навальнага, на сумленнасць Муратава, на прынцыповасць «Мемарыяла».

«Дождь» у нечым — не ведаю, асобныя работнікі яго ці кіраўніцтва таксама — ментальна не перабудаваўся. Яны ўжо не ў Маскве, але ментальна яны яшчэ часам як у Маскве, дзе ім даводзілася гаварыць «СВО», а не вайна і так далей.

Нам, беларусам, важна глядзець на справу «Дождя» з пазіцыі нацыянальных інтарэсаў нашых, а не латышскіх ці нечых яшчэ.

У нашым інтарэсе — моцныя расійскія незалежныя СМІ. «Дождь» — адзін з такіх, прычым структуры тыпу «Дождя» ты не створыш за адну ноч, гэта вырастае дзесяцігоддзямі, «Дождь» не заменіш проста так.

А і юрыдычныя калізіі, і страта «Дождем» кабельных даходаў, і сама атмасфера няпэўнасці, неабходнасць перабазавацца не ўзмацняюць «Дождь».

Таму з гледзішча нашых нацыянальных інтарэсаў гэта прыкра ўсё.

У латышоў — іншыя інтарэсы, для іх і «Дождь» перадусім расейскамоўная структура, а праблема ўласнай расейскамоўнай меншасці для іх галоўная.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

7
У нашым інтарэсе — моцныя расійскія незалежныя СМІ. / Адказаць
06.12.2022
У нашым інтарэсе — моцныя расійскія незалежныя СМІ. LOL ))) kazuc´ "belorossijane "

22
Зялены Лес / Адказаць
06.12.2022
Спадару Андрэю вялiкi шацунек I падзяка!
24
Anatol Starkou / Адказаць
06.12.2022
Спачатку, дазволь НН, пару слоў не па тэме. Паважаю Андрэя. Так. На маю думку, калі б ён застаўся глаўрэдам, то НН засталася б на Беларусі. Бо мудры, хоць і не стары чалавек.
Ну nexta вырашыў пацана паставіць замест яго. Ну пашустрала моладзь на НН па младафронтаўску, і зараз хто дзе. Хто на нарах, а хто ў замежжы.

Не памятую ў якім гаду ў сераду, мо пяць гадоў таму, у маёй размове з беларускімі рускімі на аднаго з іх старонцы, як гэта не дзіўна, а мне было станоўча дзіўна, мяне падтрымаў толькі Андрэй Дынько. Бывае.

А зараз па тэме. Прыблізна на 99% не згодны з табой, Андрэй. Не хочацца ў ноч пісаць дакладна па якім пунктам. Ну што латышы аднолькава адносяцца што да нас што да рускіх, спадзяюся для цябе не адкрыццё. А вось што руския (з Дажджа) мерантільныя. Ты мяне ўлыбнуў. У их няма ни Крамля, ні Масквы, ні Расеі. Яна за даляр прадалі ўсё пералічанае і прададуць больш таго расейскага. Усяго за даляр. Ці еўра. 
Паказаць усе каментары/ 44 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру