«Мы даём Украіне ўсё неабходнае для прымянення на яе суверэннай тэрыторыі, на украінскай зямлі, супраць расійскіх агрэсараў, якія перасеклі яе межы», — заявіў афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамента Нед Прайс пасля таго, як Расія абвінаваціла Украіну ў нанясенні удараў па аб'ектах яе ваеннай інфраструктуры.

Прайс таксама падкрэсліў, што ЗША не даюць Украіне зброю, якую яна магла б выкарыстоўваць за межамі сваёй краіны. «Мы заўсёды ясна давалі зразумець, што гэта абарончая зброя», — сказаў ён.

Пры гэтым, на думку амерыканскага Дзярждэпа, учарашнія ўдары па дзвюх расійскіх вайсковых авіябазах, хутчэй за ўсё, арганізавала Украіна.

Як падкрэсліла памочнік дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд, ніхто не ўзяў на сябе адказнасць за ўдары, нанесеныя беспілотнікамі, але «мэтамі былі тыя самыя бамбардзіроўшчыкі, якія Расія выкарыстоўвае для ўдараў па ключавых аб'ектах інфраструктуры».

«Як я ўжо казала, украінцы надзвычай вынаходлівыя, — падкрэсліла Нуланд, якая толькі што вярнулася з паездкі ў Кіеў. — Яны шмат працуюць над сваімі тэхналогіямі і абсталяваннем».

Пры гэтым прадстаўніца Дзярждэпа яшчэ раз нагадала, што амерыканская палітыка адмовы ад перадачы Украіне зброі, здольнай наносіць удары ў глыбіні расійскай тэрыторыі, застаецца нязменнай.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Гость / Адказаць
07.12.2022
Типичный пример аморальной политики , препятствующей жертве адекватно отвечать агрессору в соответствии со своими возможностями.
5
во блин гоблен / Адказаць
07.12.2022
Типичный пример не особенно умного и безответственного критикана, натянувшего умняка. Всему миру ядерная война не нужна, болтушка
0
AlesGut / Адказаць
07.12.2022
во блин гоблен, а што трэба ўсяму сьвету, вайна каб ішла, а іх не датычылася, невук? Вучы гісторыю, войны спыняюць сіметрычныя ці асіметрычныя адказы, а не гульня ў адны вароты.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру