Пасля двухдзённых разважанняў прысяжныя заявілі, што Trump Organization вінаватая ва ўсіх 17 абвінавачваннях, якія прад'явілі ёй пракуроры. Суд устанавіў, што супрацоўнікі кампаніі Трампа на працягу больш за 10 гадоў не дэкларавалі некаторыя даходы, у выніку чаго недаплацілі значную колькасць падаткаў.

Галоўным абвінавачаным па справе стаў былы фінансавы дырэктар Trump Organization Алан Вайсельберг, які прызнаў сябе вінаватым і даў паказанні супраць фірмы.

75-гадовы Вайсельберг пайшоў на ўгоду са следствам, па ўмовах якой ён правядзе ў турме не больш за 5 месяцаў. Ён таксама павінен вярнуць больш за 1,7 млн даляраў незадэклараваных даходаў.

У прысудзе, у прыватнасці, сказана, што Вайсельберг атрымліваў ад кампаніі незадэклараваныя дарагія аўтамабілі, мэблю і грошы для адпачынку. Фірма таксама вучыла яго ўнука ў прыватнай школе.

«На працягу 13 гадоў Trump Corporation і Trump Payroll Corporation [фірма, якая адказвала за выплату зарплаты ў Trump Corporation] беспакарана рэалізоўвалі схему, дзякуючы якой высокапастаўленыя менеджары атрымлівалі шчодрыя дадатковыя льготы і выплаты, наўмысна хаваліся ад падатковых органаў», — сказаў пракурор Манхэтэна Элвін Браг.

Прысуд па справе вынесуць 13 студзеня, аднак чакаецца, што кампанія Трампа будзе аштрафаваная на 1,6 млн даляраў, Трамп кажа пра «паляванне на ведзьмаў».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру