Двух грамадзян — Расіі і Беларусі — выдварылі з Украіны, бо яны не змаглі дакладна патлумачыць прычыну і мэту незаконнага перасячэння.

«Ці былі гэтыя людзі, якіх адмыслова адправілі з тэрыторыі Беларусі для выяўлення слабых месцаў на мяжы для магчымага заходу дыверсійна-разведавальных груп, — высвятляюць праваахоўнікі. Рэшта людзей [грамадзян Беларусі і Расіі], якія нелегальна перасеклі мяжу, або ўжо ваююць на баку Украіны супраць акупанта, або праходзяць падрыхтоўку да службы ва Узброеных сілах Украіны», — удакладніў Віталь Коваль у эфіры «Радіо Трек».

У той жа час Віталь Коваль не ўдакладніў агульную колькасць беларусаў і расіян, якія незаконна перасеклі мяжу і цяпер ваююць на баку Украіны. Імаверна, размова ідзе пра 11 грамадзян Беларусі і Расіі, бо, паводле яго, у лагеры для ўцекачоў знаходзяцца шасцёра грамадзян Пакістана і Індыі, якія таксама былі затрыманыя пры незаконным перасячэнні беларуска-ўкраінскай мяжы.

6 снежня Цэнтр нацыянальнага супраціву, які звязваюць з украінскай разведкай, заявіў, што беларускія памежнікі наўмысна накіроўваюць уцекачоў з Ірана і Пакістана на ўкраінскія межы.

Ровенская вобласць — адна з пяці абласцей Украіны, што мяжуюць з Беларуссю.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру