Так выглядае платформа «Новая Беларусь»

У канцы першага квартала 2023 года, па словах Паўла Лібера, плануецца запуск аплатнай сістэмы на платформе і еўрапейскіх банкаўскіх сэрвісаў для беларусаў у краіне (аналаг Revolut/Paysera ад Еўрапейскага банка, які гатовы працаваць з беларусамі пасля санкцыйнай валідацыі). Там будзе ланцужок наўпрост банк — чалавек.

У хуткім часе выйдзе раздзел «Мне цікава», дзе будуць падборкі кантэнту па тэмах. Напрыклад, «Пацешыць дзяцей» збірае дадаткі, сайты, музыку, ютуб для дзяцей, а таксама дапамагае прасоўваць нішавыя тэматычныя сэрвісы, схаваныя за кучай палітычных навін.

У партнёрстве з культурнымі ініцыятывамі і камандай ByMapka будзе дадавацца на карту пласт культурных мясцін, звязаных з Беларуссю, — архітэктура, аб'екты ў музеях.

Будуць сабраныя не толькі фізічныя, але і анлайн-бізнэсы беларусаў, гатовыя даваць працу і зніжкі беларусам.

Павел Лібер. Фота: Dev.by

У партнёрстве з ABBA (Асацыяцыяй беларускага бізнэсу за мяжой) ствараецца і хутка будзе запушчана сістэма верыфікацыі беларускіх бізнэсаў для ўзаемадзеяння з бізнэсамі ўнутры экасістэмы (каб быць упэўненым, што гэты бізнэс не спансаваў рэжым, вайну і г. д.).

Таксама ідзе праца над модулем выстаў беларускіх мастакоў, фатографаў і ілюстратараў з магчымасцю замаўляць або купляць іх творы.

Асобна ствараецца аб'яднанне адукацыйных прадуктаў для дзяцей і дарослых, а таксама дабудоўваецца платформа для навучання дзяцей (у краіне і дыяспарах) беларускай мове, літаратуры, гісторыі па праграмах і на ўзроўні адзінкавых вебінараў для дзяцей і дарослых.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

31
ром / Адказаць
07.12.2022
никаму гэта не патрэбна!
а што патрэбна - хай пачытае у чате Беларусау Польшчы
11
Valadzimir / Адказаць
08.12.2022
ром, ды не. Мяркую, "каму-та" гэта патрэбна - загнаць усё жыцьцё "новобелоруссов", у тым ліку і дзяцей, у "лічбу", дзе ўсё кімсьці будзе абсалютна кантралявацца.
1
Не такі як ёсць / Адказаць
08.12.2022
ром, а што патрэбна беларусам Польшчы, можна падрабязней?
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру