Раней Кастылья абвясціў, што замяняе Кангрэс Рэспублікі (так афіцыйна называецца перуанскі парламент) надзвычайным часовым урадам.

Аднак заканадаўцы праігнаравалі гэты крок і склікалі ўласны экстранны сход, на якім прынялі рашэнне аб імпічменце прэзідэнта.

Пасля гэтага перуанская паліцыя апублікавала ў твітары фатаграфіі, на якіх Кастылья знаходзіцца ў паліцэйскім участку. У паведамленні праваахоўныя органы называлі яго «былым прэзідэнтам» і пісалі, што былі вымушаныя ўмяшацца ў сітуацыю, каб выканаць свае абавязкі. Пазней здымкі былі выдаленыя.

Затым былі апублікаваныя кадры, на якіх Кастылья падпісвае нейкія дакументы.

Марція Барэта, прадстаўнік групы пракурораў па расследаванні карупцыі ва ўрадзе, заявіла, што Кастылья арыштаваны. Крыніцы агенцтва Франс Прэс паведамляюць, што яго падазраюць у мяцяжы.

Тым часам парламент у якасці часовага лідара прывёў да прысягі дзейнага віцэ-прэзідэнта Дзіну Балуартэ, якая неадкладна заклікала да палітычнага перамір'я ў інтарэсах пераадолення нацыянальнага крызісу.

60-гадовая Балуартэ стала першай жанчынай на пасадзе прэзідэнта Перу, яна заявіла, што застанецца на гэтай пасадзе да ліпеня 2026 года, калі павінна было скончыцца прэзідэнцтва Кастылья.

Падзеі ў Перу пачалі развівацца імкліва пасля таго, як Пэдра Кастылья выступіў са зваротам па нацыянальным тэлебачанні, падчас якога абвясціў у краіне надзвычайнае становішча.

Кастылья паведаміў, што распускае парламент, большасць у якім складаюць прадстаўнікі апазіцыі, што выклікала шок у краіне і за мяжой. Некалькі міністраў перуанскага ўрада неадкладна падалі ў адстаўку, а кіраўнік Канстытуцыйнага суда абвінаваціў прэзідэнта ў спробе дзяржаўнага перавароту.

ЗША заклікалі Кастылья адмяніць сваё рашэнне, віцэ-прэзідэнт Балуартэ абвінаваціла яго ў падрыве канстытуцыйнага парадку, а перуанская паліцыя і ўзброеныя сілы ў сумеснай заяве падкрэслілі, што будуць і надалей паважаць Канстытуцыю краіны.

Спробу распусціць парламент Кастылья распачаў у якасці прэвентыўнай меры — ён зрабіў гэта ўсяго за некалькі гадзін да таго, як заканадаўцы павінны былі прагаласаваць за працэдуру яго імпічменту (галасаванне па гэтым пытанні павінна было стаць ужо трэцім з моманту абрання Кастылья ў ліпені 2021 года).

У Перу прэзідэнт распусціў парламент. А яму абвясцілі імпічмент

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Кашмар / Адказаць
08.12.2022
Ну вось, нават у Перу здолелi прадухiлiць узурпацыю. Гэта ж люстэркавае паўтарэнне того, што было ў нас у 1996, але наш парламент тады, замест таго каб адправiць луку ў турму, паслухмяна пайшоў за прапановамi маскоўскiх таварышаў. Вынiк самi бачыце.
0
згодна з лічыльнікам / Адказаць
08.12.2022
Бачыце як выконвае свае абавязкі сапраўдная народная міліцыя і народам абраны парламент?! Не тое што вы, прыкарытныя
1
Gorliwy Litwin / Адказаць
08.12.2022
Пакрыўдзілі шчырага вяскоўца гарацкія манкуртЫ! Што на гэта скажа Перуанскі Этнас?!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру