У Мінскім гарадскім судзе 6 снежня працягваўся разгляд крымінальнай справы трох прафсаюзных актывістаў. Іх абвінавачваюць у закліках да мер абмежавальнага характару, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса), распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт. 130), стварэнні экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзеле ў ім (ч. 1 і ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядае суддзя Анастасія Папко, дзяржабвінаваўца — пракурор Раман Бізюк.

Судовы працэс праходзіць у закрытым рэжыме. На пасяджэнні 6 снежня, пасля агалошвання абвінавачання, вывучаліся пісьмовыя матэрыялы справы.

Тым часам прызначаная дата суда над яшчэ трыма актывістамі незалежных прафсаюзаў. Аляксандра Ярашука, Сяргея Антусевіча і Ірыну Бут-Гусаім пачнуць судзіць у Мінскім гарадскім судзе 20 снежня. Іх абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса) і закліках да мер абмежавальнага характару, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса).

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0