Таксама рэзалюцыя змяшчае ў сабе заклік аб'явіць тэрарыстычнымі арганізацыямі «так званыя беларускія сілавыя і праваахоўныя органы, у прыватнасці Камітэт дзяржаўнай бяспекі (КДБ) і Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС».
Акрамя таго, у ёй утрымліваецца заклік ініцыяваць стварэнне Спецыяльнага міжнароднага трыбунала для расследавання злачынстваў супраць чалавечнасці, учыненых беларускім рэжымам супраць уласнага народа.





