Лукашэнкаўскі рэжым на саміце АБСЕ ў Лодзі прадстаўляў Андрэй Дапкюнас, пасол Беларусі ў Аўстрыі, сталы прадстаўнік Беларусі пры АБСЭ. Увогуле там мусіў быць міністр замежных спраў Уладзімір Макей, але, як вядома, ён памёр незадоўга да саміту.

Фатографам Getty Images удалося зафіксаваць момант, калі Святлана Ціханоўская знаходзілася побач з Дапкюнасам і нахілілася нешта яму сказаць. 

Сама Ціханоўская пракаментавала гэта фота ў размове з «Радыё Свабода». Паводле Ціханоўскай, яна, пабачыўшы таблічку «Беларусь» і Дапкюнаса каля яе, падышла да яго.

«Я ведала хто гэта, падышла да яго і сказала яму: «Удачы!» Ён не чакаў мяне пабачыць, спалохаўся, я думаю, нічога не адказаў».

Больш на тым форуме Ціханоўская спробаў пагутарыць з афіцыйнымі прадстаўнікамі Беларусі не рабіла.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

52
Mike / Адказаць
08.12.2022
Якога чорта лукашысты дагэтуль там засядаюць? Еўропа прызнае іхную легітымнасць? Тады што там робіць Ціханоўская? Нейкая шыза
49
За Беларусь! / Адказаць
08.12.2022
На твары Дапкюнаса напісана "растрэл за здраду".
55
Party-зан / Адказаць
08.12.2022
Светлане надо было сказать, погромче, что-нибудь наподобие: "Ну так не забудь, действуем по плану." Пусть бы его по возвращении за я$#а позвесили.
Паказаць усе каментары/ 43 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру