Як піша Guardian, 22-метровая яхта «Алдабара» коштам ад 700 тысяч да 1 млн еўра знаходзілася ў порце Ольбіі, але была арыштаваная ў сакавіку, калі Мазепін апынуўся ў ліку расійскіх бізнэсоўцаў, якія падпалі пад санкцыі.

Па звестках газеты, яхта знаходзілася ў Ольбіі да чэрвеня, а затым знікла — і адбылося гэта за некалькі гадзін да таго, як яе афіцыйна абвясцілі ўласнасцю Мазепіна.

«Мазепін ведаў, што ён у спісе, але змог максімальна скарыстацца часам, на працягу якога мы высвятлялі, што судна належыць яму. Таму што нам трэба было расследаваць увесь ланцужок уласнікаў, — сказала газеце крыніца ў італьянскай фінансавай паліцыі. — Калі мы былі ў працэсе пацверджання ўласнасці, яе забралі».

Па даных паліцыі, Мазепін наняў замежную кампанію, якая ў сваю чаргу заплаціла італьянскаму капітану, які адвёў яхту з Ольбіі. Паліцыя Італіі ўстанавіла, што апошні раз яе бачылі ў порце Бізерта ў Тунісе, аднак пра яе цяперашняе месцазнаходжанне нічога не вядома.

Guardian паведамляе, што зараз італьянскія ўлады могуць аштрафаваць на 500 тыс. еўра за незаконны вываз яхты самога Мазепіна, кампанію, датычную да яе вывазу, і капітана.

У публікацыі сказана, што на Сардзініі таксама арыштаваная віла, якая належыць Мазепіну.

Мазепін узначальвае раду дырэктараў «Уралхіма», ён уключаны ў санкцыйныя спісы ў ЕС і Вялікабрытаніі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру