Кубракову прысягае падлетак з Касцюковіч. Фота: прэс-служба МУС

«Заняткі ў Цэнтры падрыхтоўкі не праводзяцца» 

Афіцыйнай інфармацыі пра закрыццё ці рэарганізацыю Цэнтра падрыхтоўкі чыгуначнікаў не было. Яго кіраўніцтва запэўнівае журналіста, што ён функцыянуе на ранейшым адрасе, Бялінскага, 5.

Але супрацоўнік чыгункі, які пажадаў не называць свайго імя, кажа, што цяпер Цэнтр пустуе. Заняткі ў ім не праводзяцца. 

«Чыгунка аказалася ў нядобрым фінансавым стане і сваю навучальную ўстанову зачыняе. Будынак хоча забраць міліцыя пад свой ліцэй», — адзначае ён.

Комплекс будынкаў з магілёўскім Цэнтрам падрыхтоўкі кадраў для чыгункі. Фота: yandex.by 

Швейны цэх, у якім вырабляюць вопратку для чыгуначнікаў, працуе. У яго штаце блізу сотні чалавек. Ён падпарадкоўваецца магілёўскаму філіялу прадпрыемства «Белчыгунказаб».

Па словах супрацоўніка чыгункі, швачак заспакойвае, што яны маюць вялікі заказ на выраб формы для вайскоўцаў. Раней жа кіраўніцтва чыгункі страшыла іх скарачэннем.

Чыгуначнік адзначае, што комплекс будынкаў на Бялінскага сілавое ведамства ўпадабала, бо непадалёк інстытут Міністэрства ўнутраных спраў. Побач з самім Цэнтрам — інтэрнат для яго навучэнцаў. Навучальны корпус злучаны са швейным цэхам калідорам.

«Перапалохалі швачак, давялі амаль да непрытомнага стану кіраўніка і прыбіральшчыц»

Аглядаць будынак, які фармальна застаецца ўласнасцю чыгуначнікаў, прыехала камісія са службоўцаў у міліцэйскай форме без суправаджэння гаспадароў 7 снежня.

Абышоўшы бязлюдныя аўдыторыі вучэльні, міліцыянты наведаліся да швачак. Тыя, хто сутыкнуўся з сілавікамі, адзначаюць, што паводзілі яны сябе нахабна і груба. Без папярэджання здымалі работніц цэха на тэлефоны. Здымалі таксама, як выглядаюць прыбіральні.

«Перапалохалі швачак, давялі амаль да непрытомнага стану кіраўніка і прыбіральшчыц. Людзі перажылі шок, бо думалі, што некага будуць арыштоўваць, арганізацыю зачыняюць, а іх выкінуць на вуліцу. Камісія здзіўлялася, што пра яе візіт не папярэдзілі», — пераказваюць атмасферу ў швейным цэху знаёмыя з сітуацыяй.

Кажуць, у камісіі не было кіраўніка будучай навучальнай установы і начальніка цяперашняга Цэнтра.

Інстытут МУС у Магілёве. Фота: institutemvd.by

Ініцыяваў стварэнне ліцэяў Кубракоў

Стварыць у кожным абласным цэнтры спецыялізаваныя ліцэі МУС прапанаваў сёлета 14 лістапада кіраўнік сілавога ведамства Іван Кубракоў. Цяпер існуе толькі адна такая навучальная ўстанова ў Мінску. Другую збіраюцца адкрыць у Магілёве. Калі пачнецца ў ліцэі навучальны год, пакуль невядома.

Ваенна-патрыятычны клуб «Зубр» у Касцюковічах. Фота: golk.by

Прыярытэт у наборы навучэнцаў у такія ліцэі, паводле Кубракова, будзе надавацца тым, хто добра сябе зарэкамендаваў у ваенна-патрыятычных клубах, якія пасля 2020 года масава ствараюцца пры вайсковых часцях МУС. Туды запісаныя 2 тысячы падлеткаў. Адзін з такіх клубаў стварылі ў Касцюковічах, на малой радзіме Кубракова. У гэтым аддаленым райцэнтры няма вайсковых часцей, ён славуты цэмэнтным камбінатам. 

Кубракоў анансаваў стварэнне ў МУС новых спецпадраздзяленняў і далейшую барацьбу супраць «экстрэмізму» 

Карпянкоў анансаваў стварэнне новага батальёна спецназа ў Мінску да канца года

«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ «НН»
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
даведка / Адказаць
09.12.2022
Эти лицеи создают только для того, чтобы выпускниками комплектовать вне конкурса  институт и академию МВД.
0
хх / Адказаць
09.12.2022
чыгуначнікі непатрэбны, кваліфікаваныя інжынеры, рабочыя, медыкі, выкладчыкі непатрэбны. непатрэбны нават хлебаробы... хто ж іх карміць-то будзе? яны не думаюць зусім?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру