Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў у Бішкеку на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, піша БелТА.

«Неабходна ў што б там ні стала аздаравіць крывяносную сістэму нашага саюза. Я кажу аб фінансах. Ужо ўсім зразумела, эпоха дамінавання даляра завяршаецца. Будучыня за гандлёвымі блокамі, разлікі ў якіх будуць праводзіцца ў нацыянальных валютах», — сказаў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што Беларусь і Расія ўжо сышлі ў асноўных разліках ад даляра. «Важна, каб і іншыя партнёры актыўна падключыліся да гэтага працэсу», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Таксама Лукашэнка заявіў, што прымітыўная штампоўка Захадам пакетных эканамічных санкцый супраць Беларусі і Расіі пачынае заціхаць.

«Усё, што можна было забараніць і абмежаваць, хай нават і сабе на шкоду, нашы контрпартнёры ўжо зрабілі. Цяпер для іх прыйшоў час усведамлення і ацэнкі наступстваў. Словы пра энергетычны і харчовы крызісы ўжо гучаць з усіх трыбун. Не трэба быць празорцам, каб выказаць здагадку: хутка ў асобных краінах да гэтых двух крызісаў можа дадацца і трэці — палітычны. Сімптомы ёсць», — сказаў Лукашэнка.

Заявы пра сканчэнне эпохі даляра Аляксандр Лукашэнка робіць перыядычна ўсе гады свайго кіравання, за якія беларускі рубель абясцэніўся адносна даляра ў 6580 разоў, гэта значыць, на 658000 працэнтаў.

Клас
2
Панылы сорам
11
Ха-ха
34
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1