Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу (у цэнтры) і начальнік Генштаба Расіі Валерый Герасімаў (правей ад яго). Фота: прэс-служба прэзідэнта Расіі

«Наша армія перайшла да стратэгічнай абароны», — заявіў Ігар Гіркін (Стралкоў) у сваім відэастрыме 8 снежня. Ëн назваў бессэнсоўнай пабудовы «лініі Суравікіна» з бетонных пірамідак і рвоў, якая мае стрымаць наступ украінскіх войскаў.

«Так войны прайграюць, а сваю краіну спускаюць ва ўнітаз», — заявіў палкоўнік запасу Федэральнай службы бяспекі і камандзір сіл, якія ў 2014 годзе захапілі Данецк і Луганск, «міністр абароны» ўтвораных на занятых тэрыторыях марыянеткавай «Данецкай Народнай Рэспублікі».

«Я бачу глухую і пасіўную абарону і надзею адседзецца за ёю», — кажа Гіркін. Ëн лічыць, што такая стратэгія памылковая і небяспечная для Расіі.

На думку Гіркіна, калі вайна зацягнецца, у Расіі пачне нарастаць грамадска-палітычны крызіс, аналагічны таму, які прывёў да лютаўскай рэвалюцыі 1917 года.

Расійскі бізнэс ужо змірыўся з тым, што гэтая вайна будзе прайграная і маральна гатовы да змены рэжыму, кажа Гіркін. На думку Гіркіна, у выпадку паразы ў гэтай вайне ў Расіі ўстановіцца падкантрольны Захаду рэжым, а нацыянальныя рэспублікі выйдуць са складу федэрацыі.

Гіркін не бачыць перадумоў для перахопу расійскай арміяй ініцыятывы. «У арміі пануе апатыя, там не разумеюць, за што мы ваюем. Апатыя перадаецца мабілізаваным», — некалькі разоў паўтарыў Гіркін. «Найлепшыя сілы і кадры расійскай арміі цяпер — гэта ПВК «Вагнер», — сказаў Гіркін. Але яны, па яго словах, «сточваюцца» пад Бахмутам.

Гіркін заявіў, што не хоча ўступаць у часткі «Вагнера», не ведае мэтаў палітычнай надбудовы, якая ўзнікае пры гэтай ПВК. «Ваяваць у структуры, мэты якой мне невядомыя, я пабойваюся», — сказаў Гіркін.

Палкоўнік-блогер не верыць у эфектыўнасць новага наступу з тэрыторыі Беларусі, калі такі здарыцца, бо Украіна цяпер ужо чакае і гатовая да атакі на гэтым кірунку.

«Карыстаючыся лясіста-балоцістай мясцовасцю на Палессі, украінская армія ўцягне там … войскі ў цяжкія баі мясцовага значэння».

Гіркін рэзка асудзіў размовы пра выкарыстанне ядзернай зброі. Ëн упэўнены, што гэта прывяло б да катастрофы для Расіі.

Гіркін абрынуўся на кіраўніцтва расійскай арміі, назваў яго абсалютна бяздарным.

«Выключнае спалучэнне дурня, злодзея і паскуды, тупога як корак, вось у нас на пасадзе міністра абароны», — так ахарактарызаваў ён міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу.

Гіркін лічыць, што «прэзідэнт [Пуцін] самаўхіліўся ад кіраўніцтва ваеннай аперацыяй».

Палкоўнік заявіў, што ў гэтым стрыме «нагаварыў на крымінальную справу».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
BLR / Адказаць
09.12.2022
 Сказала мразота і забойца, пра ...  (далей чытай уверсе)
3
SHOS / Адказаць
09.12.2022
Можно как угодно относиться к Гиркину, но чел толковый. Умный негодяй
0
А / Адказаць
09.12.2022
«Выключнае спалучэнне дурня, злодзея і паскуды, тупога як корак, вось у нас на пасадзе міністра абароны», — так ахарактарызаваў ён міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу.

Гиркин, солнышко... твоя депрессия это бальзам на душу!


https://dcsfxzu8xls6u.cloudfront.net/305090
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру