Фота: h-b.by

На сайце Быхаўскага райвыканкама гаворыцца, што прадпрыемства з'яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў плодаагародніннай кансервацыі ў Беларусі. Асартымент кансерваў, якія тут выпускаліся, прадстаўлены больш за 200 найменнямі.

Пакупніку прадукцыя гэтага завода была вядомая пад брэндамі «Хозяин-Барин» і «Закатки с грядки».

Не так даўно на прадпрыемстве была праведзена мадэрнізацыя, але гэта не дапамагло. На гэты момант прадпрыемства мае даўгоў каля 11,4 мільёна рублёў. У 2021 годзе аб'ём вытворчасці зменшыўся амаль напалову ў параўнанні з 2020-м, піша Sputnik са спасылкай на рашэнне суда. У асноўным ён апошнім часам выпускаў кансерваваны гарошак, кукурузу, ікру з кабачкоў і бярозавы сок.

Пэўны час сыравіну (гарох і кукурузу) на прадпрыемстве перапрацоўвалі ніжэй за сабекошт, але доўга гэта працягвацца не магло.

Частка маёмасці ААТ ужо прададзеная, але для поўнага пагашэння даўгоў гэтых сродкаў не хапіла.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Тэрмін прыдатнасці / Адказаць
09.12.2022
З такімі назвамі ня дзіўна, што збанкрутавалі, нават хОзяИн-барИн не дапамог
0
Справка / Адказаць
10.12.2022
Очередь за производителем панских пельменей.
0
Максим Дизайнер / Адказаць
10.12.2022
Что делают консервные заводы в зоне повышенной радиактивности?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру