Мясцовыя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што ператрус у айцішніка праходзіў па справе «аб педафіліі». Што менавіта яму ставілася ў віну, незразумела, кажуць толькі, што ў яго нібыта знайшлі больш за 20 тэрабайт дзіцячай парнаграфіі. Але афіцыйна гэтая інфармацыя не пацверджаная.

Кочанаў нібыта адчыніў дзверы супрацоўнікам праваахоўных органаў, распісаўся ў пастанове і «не стаў аднеквацца». А калі паліцыянты пачалі праводзіць ператрус, то пайшоў на балкон і выпаў з акна.

Расійскі Следчы камітэт ад каментароў устрымліваецца, а паліцыя адпраўляе журналістаў да Следчага камітэта. 

Калегі і знаёмыя Кочанава сцвярджаюць, што абвінавачанні яго ў педафіліі — поўная лухта, і даюць яму станоўчыя характарыстыкі. Пры гэтым кажуць, што загінулы публічна выступаў супраць вайны ва Украіне.

Загінулы быў даволі вядомым чалавекам у сваёй сферы. Акрамя працы ў Agima, Кочанаў вёў курсы графічнага дызайну, распрацоўваў майстар-класы па ілюстрацыі, адаптыўным вэб-дызайне і кіраванні творчым калектывам. У якасці дызайнера ён супрацоўнічаў з выдавецтвамі Cambridge University Press і Hart Publishing, часопісамі «Сноб» і «Игромания». Пад кіраўніцтвам Кочанава быў распрацаваны і запушчаны першы адаптыўны сайт у Расіі. Ён выступаў таксама спікерам найбуйнейшых расійскіх і міжнародных канферэнцый.

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
37
Абуральна
11