Дзмітрый Піневіч

Дзмітрый Піневіч

На прадпрыемстве «БелВітуніфарм» пачынаецца вытворчасць доследна-прамысловай партыі айчыннай вакцыны ад каранавіруса.

«Яна выйдзе ў студзені. У поўнай меры гэты прэпарат павінен прайсці ўсе віды кантролю, — заявіў Дзмітрый Піневіч. —

У наступным годзе вакцына будзе выпушчаная ў абарот. Іншае пытанне (я ў гэтым практычна ўпэўнены) — такая вакцына супраць кавіднай інфекцыі ўжо не будзе запатрабаваная ў поўнай меры».

Гэтае пытанне стаяла яшчэ ў пачатку запуску праекта, адзначыў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя, але ўдакладніў, што важна было стварыць сваю вакцыну як індыкатар нацыянальнай бяспекі. Акрамя таго, «важна стварыць платформу, якая зможа рабіць вакцыны супраць грыпу, іншых відаў узбуджальнікаў», лічыць Дзмітрый Піневіч.

У першую чаргу патрэба ва ўласнай вакцыне зменшылася ў сувязі з тым, што ў Беларусі сфарміравана імунная праслойка, цяпер, па афіцыйных звестках, 72% насельніцтва краіны прышчэплена ад каранавіруса.

Пытанні да мэтазгоднасці стварэння ўласнай вытворчасці вакцыны ад каранавіруса ўзнікалі і раней. Па-першае, таму што будаўніцтва новых цэхаў і распрацоўка прэпарата абыходзяцца даражэй, чым пакупка яго ў іншых краінах. Па-другое, гэта займае так шмат часу, што

да моманту гатоўнасці прэпарата пандэмія паспела прайсці, а ў Беларусі, як і планавалася першапачаткова, сфарміраваўся калектыўны імунітэт. Але на абавязковым выпуску ўласнай вакцыны ў свой час катэгарычна настойваў Лукашэнка, а чыноўнікі яму не пярэчаць.

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2