Фёдар Поўны

Фёдар Поўны

Цацкі, падобныя да Lego, «арыентуюць дзіця на іншакультурныя ўзоры і ўтоена агрэсіўныя», лічыць протаіерэй Фёдар Поўны.

«Нядаўна ў храме я ўбачыў хлопчыка гадоў трох, які пасля службы ў чаканні мамы гуляў на лавачцы з маленькімі фігуркамі коней і вершнікаў з «Лега». Што я там убачыў: маленечкія твары ў шыракаполых капелюшах былі нахмураныя і ашчэраныя, адзін, асабліва агрэсіўнага выгляду, з адкрытым ротам і вытарашчанымі вачыма, мабыць, адлюстроўваў ваяўнічую лютасць», — распавёў прадстаўнік РПЦ.

Поўны не раіць бацькам дазваляць дзецям браць канструктары Lego з сабой у храм, замест гэтага «прапануйце дзіцяці адпаведную кніжку-расфарбоўку, невялікую мяккую цацку або ляльку».

Ён лічыць, што выразна пазначаныя адмоўныя эмоцыі, адлюстраваныя на тварах персанажаў або ў іх дзеяннях, могуць навучыць дзяцей нянавісці і злосці. Ледзь не галоўная тэма набораў канструктара, па словах выразна праўладнага і прарасійскага святара, — гэта разнастайныя войны.

Пры гэтым вайна ва Украіне, якую развязала Расія, Поўнага не бянтэжыць, ён цалкам за яе.

«Дарагія таты! Зразумела, трэба выхоўваць у сынах смеласць, адвагу і мужнасць. Ох, як часта гэтага ў вас бракуе! Але ці спрыяе выпрацоўцы гэтых якасцяў вестэрн? Няўжо «крутыя» каўбоі і «агенты 007» — гэта ідэал, да якога трэба імкнуцца? Можа быць, цацачныя ваяры, якіх вы змайструеце разам з сынам, акажуцца больш прымальныя для выхаваўчых мэтаў?» — звяртаецца протаіерэй да беларускіх мужчын.

Чытайце таксама:

Беластаччанін Лукаш Венцэк стварыў з LEGO падляшскую хату, і яе ацанілі

LEGO прэзентавала набор з 1,5-метровай Эйфелевай вежай

«Зорную ноч» ван Гога цяпер можна сабраць з Lego. Спатрэбіцца больш за 2 тысячы дэталяў

Клас
3
Панылы сорам
40
Ха-ха
14
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
10