Фота: KOSTIANTYN LIBEROV / ASSOCIATED PRESS

Фота: KOSTIANTYN LIBEROV / ASSOCIATED PRESS

Надзея Украіны на вяртанне Крыма доўгі час здавалася надуманай фантазіяй, але нядаўнія перамогі Кіева на полі бою і памылкі Масквы нечакана зрабілі яе праўдападобнай — магчыма, нават небяспечнай, пераказвае тэзісы артыкула «Украінская праўда».

Захад, падтрымліваючы Украіну, асцерагаецца, што любое ўкраінскае ваеннае ўварванне ў Крым можа падштурхнуць Пуціна да радыкальных дзеянняў, патэнцыйна нават да выкарыстання ядзернай бомбы.

Некаторыя заходнія чыноўнікі спадзяюцца, што пагадненне аб перадачы Крыма Расіі можа стаць асновай для дыпламатычнага заканчэння вайны.

Украінцы адкідаюць гэтую ідэю як небяспечна наіўную, а расеіяне заяўляюць, што яны не пагодзяцца аддаць тое, што ўжо належыць ім.

WP лічыць, што адмова любога боку адступіць пагражае ператварыць вайну ў дзесяцігоддзі канфлікту, як у сектары Газа або Нагорным Карабаху.

Клас
17
Панылы сорам
7
Ха-ха
5
Ого
4
Сумна
26
Абуральна
22