Прапанаваны спосаб дапаможа вашым бананам захавацца нават каля тыдня. І для гэтага нават не давядзецца класці іх у халадзільнік. Дастаткова загарнуць кончыкі бананаў у харчовую плёнку.

Звярніце ўвагу, што канцы банана трэба запакаваць напраўду моцна і шчыльна.

Якім чынам харчовая плёнка дапамагае бананам даўжэй захаваць свежасць? Калі мы шчыльна запакоўваем канцы фруктаў, то спыняем выдзяленне газу — этылену — падчас выспявання пладоў. Абкручванне плёнкай значна запавольвае гэты працэс. Такім чынам мы можам прадоўжыць свежасць садавіны на 3—5 дзён.

Варта ведаць, што карычневыя, з плямкамі бананы зусім не шкодныя для здароўя. Зусім наадварот! Іх карысна есці, бо яны станоўча ўплываюць на самаадчуванне і дапамагаюць рэгуляваць артэрыяльны ціск. На жаль, яны хутка псуюцца. Акрамя таго, яны ўтрымліваюць больш цукру і калорый. Не ўсе ведаюць, што колер банана звязаны з яго карыснымі ўласцівасцямі. Кожнае з адценняў мае свой станоўчы эфект.

Клас
78
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
8