Сёлета жыллё з дзяржпадтрымкай далі 8,5 тысячы шматдзетных сем’яў. Налетась плануюць забяспечыць 9300 сем’яў.

Што да арэнднага жылля, то ў 2023-м яго збіраюцца будаваць для сваіх работнікаў такія прадпрыемствы, як «Граніт», «Бярозабудматэрыялы», прадпрыемствы Беларускай шкляной кампаніі.

Але найперш чыноўнікі хочуць закрыць патрэбы вайскоўцаў.

«Мы павінны на працягу 2023 года і ў першай палове 2024-га забяспечыць поўную патрэбу ўсіх ваеннаслужачых», — адзначыў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
5