Адна з аварый з пацярпелымі здарылася 9 снежня каля 17:55 на 26-м кіламетры аўтадарогі Мінск — Гомель на тэрыторыі Пухавіцкага раёна. 28-гадовы жыхар сталіцы за рулём «Мерседэса-Бэнц» ехаў у бок Мінска, але не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху. У выніку ён сутыкнуўся з «Шэўрале» пад кіраваннем 31-гадовай жыхаркі Мінскага раёна. У аварыі пацярпела кіроўца «Шэўрале».

Таксама былі затрыманыя 14 нецвярозых вадзіцеляў, спынена 36 фактаў кіравання транспартнымі сродкамі бяспраўнікамі. 344 пешаходы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, 66 з іх знаходзіліся ў нецвярозым стане, яшчэ 195 не пазначылі сябе святлоадбівальнымі элементамі. Усяго за два дні на тэрыторыі Цэнтральнага рэгіёна зарэгістравана 195 фактаў ДТЗ без пацярпелых, у якіх машыны атрымалі механічныя пашкоджанні.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1