«Што тычыцца вялікай прэс-канферэнцыі, так, да Новага года яе не будзе. Разам з тым мы разлічваем, што прэзідэнт усё ж такі знойдзе магчымасць пагутарыць з журналістамі. Ён робіць гэта рэгулярна, у тым ліку падчас замежных паездак», — сказаў ён.

На пытанне аб тым, ці адбудзецца да канца 2022 года пасланне прэзідэнта Федэральнаму сходу, прадстаўнік Крамля адказаў так: «Па пасланні трэба ўдакладняць. Мы яшчэ будзем арыентаваць па пасланні».

Уладзімір Пуцін ладзіць вялікія прэс-канферэнцыі з 2001 года, пачынаючы з 2012 года іх праводзілі ў снежні. Да гэтага Пуцін не праводзіў штогадовую прэс-канферэнцыю толькі ў 2005 годзе. Таксама мерапрыемствы не праходзілі з 2009 па 2011 год, калі Пуцін займаў пасаду прэм'ер-міністра РФ.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1