Рыгор Лепс

Рыгор Лепс

Праект дзявятага пакета санкцый ЕС супраць РФ уключае абмежаванні ў дачыненні да 144 фізічных асоб, у тым ліку знакамітасцяў, блогераў і тэлевядучых, адказных за прарасійскую прапаганду. Пра гэта паведамляе выданне EUObserver, якое азнаёмілася з праектам дакумента.

Так, EUObserver анансуе санкцыі супраць тэлевядучых Барыса Карчэўнікава, Марыны Кім і Сяргея Міхеева, спевака Рыгора Лепса, блогера Дзмітрыя «Гобліна» Пучкова, рэжысёра Мікіты Міхалова, а таксама сям'і бізнэсоўца Юрыя Кавальчука.

Абмежаванні закрануць пяцярых кіраўнікоў тэлеканалаў Рэн ТБ і «ТБ-Навіны». У НТБ/НТБ-Мір, «Расія-1» і Рэн ТБ адклічуць ліцэнзіі на вяшчанне ў краінах ЕС, паведамляе EUObserver.

Акрамя таго, улады ЕС збіраюцца замарозіць еўрапейскія актывы Усерасійскай дзяржаўнай тэле– і радыёвяшчальнай кампаніі і «Нацыянальнай Медыя Групы».

7 снежня Еўракамісія анансавала дзявяты пакет санкцый супраць Расіі. Раніцай 12 снежня кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль адзначыў, што міністры замежных спраў краін Еўрасаюза маюць рознае меркаванне з нагоды новых санкцый. Ім трэба дамагчыся згоды па шэрагу пытанняў, што будзе няпростай задачай, адзначаў Барэль.

У гэты ж дзень, па даных ТАСС, кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў ЕС не змаглі ўзгадніць дзявяты пакет санкцый, праект вярнулі на разгляд пастаянных прадстаўнікоў.

Клас
17
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0