Па апошніх звестках Белстата (за кастрычнік), сярэдняя зарплата на рукі па бягучым курсе Нацбанка складае 562$.

Па выніках 2012 года, сярэдняя намінальная налічаная зарплата складала 3,68 мільёна недэнамінаваных рублёў. У пераводзе на даляры пры сярэднегадавым курсе 8 400 рублёў за даляр атрымлівалася, што сярэднестатыстычны беларус дзесяць гадоў таму меў на месяц па 375$ на рукі.

Вось 5 сфер, дзе зараблялі найбольш.

Фінансавая дзейнасць

Самыя вялікія зарплаты тады былі ў фінансавым сектары. У сярэднім па краіне супрацоўнікі фінансавай галіны атрымлівалі чыстымі на рукі 625 даляраў. Пры гэтым у Мінску гэты паказчык складаў 780$. Найменшыя заробкі ў фінансавай галіне былі ў Віцебскай вобласці — 500 даляраў на рукі.

Будаўніцтва

На другім месцы па ўзроўні заробкаў знаходзілася будаўнічая індустрыя. Там сярэдняя налічаная зарплата ў 2012 годзе складала запаветныя 500 даляраў, на рукі атрымлівалася каля 430$. У Мінску сярэднестатыстычны працаўнік у будаўнічай галіне атрымліваў чыстымі каля 516 даляраў. Найменш за ўсё ў будаўніцтве зараблялі ў Магілёўскай і Віцебскай абласцях, па 370 і 365 даляраў адпаведна. 

Прамысловасць

Замыкалі тройку лідараў па зарплатах тыя, хто працаваў у прамысловасці. Там 10 гадоў таму сярэдні заробак па краіне складаў каля 415 даляраў пасля выплаты падаткаў. Найбольшыя заробкі ў прамысловым сектары назіраліся ў горназдабываючай галіне ў Мінскай вобласці. Там у сярэднім зараблялі па 500 даляраў на рукі.

Дзяржкіраванне

Крыху менш зараблялі ў сістэме дзяржкіравання. Сярэдні заробак за 2012 год там быў 410 даляраў пасля выплаты падаткаў. Сталічныя кіраўнікі мелі ў сярэднім 480 даляраў на рукі.

Транспарт і сувязь

У пяцёрку лідараў уваходзілі таксама работнікі транспарту і сувязі. У сярэднім па краіне ім плацілі на рукі 401 даляр у месяц. 

Хто зарабляў менш за ўсіх

Найменшыя заробкі ў 2012 годзе былі ў адукацыі. У сярэднім па краіне там атрымлівалі на рукі па 331 даляру ў месяц. У сталіцы — каля 340$. Менш за ўсё ў сістэме адукацыі плацілі ў Брэсцкай вобласці — усяго 262 даляры. 

Як змяніліся заробкі за 10 гадоў

Топ-5 галін па заробках па звестках Белстата за кастрычнік 2022 года выглядае наступным чынам:

1. Інфармацыя і сувязь — 1530$ 
2. Фінансавая і страхавая дзейнасць — 864$
3. Прамысловасць — 621$
4. Будаўніцтва — 610$
5. Транспарт — 567$.

Як і дзесяць гадоў таму, найменшыя зарплаты застаюцца ў адукацыі. Там сярэдні заробак на рукі склаў 380 даляраў, што прыблізна на 40 даляраў больш, чым дзесяць гадоў таму. 

Чытайце таксама:

Як крыптавалюта дапамагае абыходзіць банкаўскія санкцыі і іншыя абмежаванні. Схема простая 

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
5