Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

У дакуменце пазначана, што Чон Ен Нам 1966 года нараджэння з'яўляецца прадстаўніком у Мінску арганізацыі, якая мае прамыя сувязі з Другой акадэміяй прыродазнаўчых навук КНДР і бярэ ўдзел у дзейнасці падсанкцыйнай арганізацыі. Адзначаецца, што ён прымае «непасрэдны ўдзел у прадстаўленні сродкаў і матэрыялаў для ядзернай, а таксама праграм, звязаных з балістычнымі ракетамі або іншымі відамі зброі масавага знішчэння».

Другая акадэмія прыродазнаўчых навук КНДР — дзяржарганізацыя, якая займаецца даследчымі працамі і распрацоўкай перадавых сістэм узбраення КНДР, уключаючы ракеты і, магчыма, ядзерную зброю. Раней яна трапіла пад санкцыі ЗША.

Клас
9
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
3