Кіраўнік абароннага камітэта Бундэстага Мары-Агнес Штрак-Цымерман заявіла, што ва Украіну было дастаўлена больш самаходных гаўбіц. Гаворка ідзе аб 24 адзінках. Таксама будзе перададзена шэсць-сем САУ Gepard.

Прадстаўніца бундэстага адзначыла, што асабіста яна выступае таксама за адпраўку Украіне сучасных танкаў Leopard і Marder, але ва ўрадзе гэтую ініцыятыву дагэтуль не падтрымліваюць.

Па словах Штрак-Цымерман, іх перадача цяпер проста неабходная, і яна больш «не бачыць прычын не рабіць гэтага».

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0